9 чэрвеня беларуская дыяспара Беластока правяла велапрабег Салідарнасці з беларускімі палітвязняміБ…

9 чэрвеня беларуская дыяспара Беластока правяла велапрабег Салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

Беларусы праехалі на роварах з сцягамі па цэнтральных вуліцах горада Беластока. Траса велапрабега склала 7 км. Цягам велапрабегу ўздзельнікі з банэрамі ў падтрымку палітвязняў,  спыняліся ў знакавых месцах гораду. Жыхары Беластока сігналілі і выказвалі сваю падтрымку ўдзельнікам велапрабегу.

Сёння, мы беларусы Беластока вымушаны знаходзяцца за мяжой, але пратэст нікуды не знік і не знікне пакуль наша краіна не будзе Вольнай і ўсе палітвязні не выйдуць з турмы.

Мы ведаем як для палітвязняў важныя нашыя словы падтрымкі. Заклікаем вас памятаць аб палітвязнях, пісаць ім лісты і паштоўкі, дапамагаць іх сем’ям!

Сапраўдныя героі Новай Беларусі знаходзяцца ў турмах рэжыму Лукашэнкі, Мы памятаем пра кожнага палітзняволеннага і прыйдзе час калі кожны адкажа за свае дзеянні.

Перамены непазбежныя! Разам мы пераможам!
Жыве Беларусь!
Салідарнасць – наша сіла
!

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну