Робім Вікіпедыю найлепшай крыніцай ведаў разам з экспертам Аляксеем Ластоўскім, сацыёлагам і гісторыкам, знаўцам мастацтва, вандроўнікам, які пастанавіў адведаць увесь спіс культурнай спадчыны UNESCO і паспяхова набліжаецца да мэты, аўтарам шматлікіх артыкулаў у Вікіпедыі
Якія крыніцы надзейныя для будучага артыкула і якія – не?
На якія крыніцы варта спасылацца пры напісанні артыкула ў беларускай Вікіпедыі і на якія – пры напісанні артыкулаў у англамоўнай?
Пачуем адказы на гэтыя пытанні і шмат цікавых гісторый правак і ўдакладненняў у Вікіпедыю
Сустрэча адбудзецца:
анлайн 27 чэрвеня ў 18:30 (па Менску)
афлайн 27 чэрвеня ў 18:30 ў Create Culture Space (Вільня)
Бярыце з сабой лэптопы і добры настрой. Каб арганізатары маглі зразумець колькасць удзельнікаў, зарэгіструйцеся, калі ласка, тут
Сустрэча адбудзецца ў межах праекта Social Camp, які рэалізуецца Гётэ-Інстытутам у Варшаве пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза