Каля Амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Art-Project) у Бэрліне адбыліся чытаньня «экстрэмісцкага твору» Паўла Севярынца
Шаноўны спадар Павал!
Для антыбеларускага рэжыму, які больш за 4 гады трымае Вас за кратамі ў жудасных умовах, нават Вашыя словы «Люблю Беларусь!» — страшэнны экстрэмізм.
Мы ганарымся Вамі, слаўным беларускім творцам і шчырым патрыётам!
Мы чытаем і будзем чытаць Вашыя цудоўныя кнігі!
Няхай беражэ Вас Бог і воіны-беларусы, якія праз вызваленне Украіны вызваляюць Беларусь!
Жыве вольная Беларусь!
Слава Ўкраіне!
Ізраіль пераможа!