Стокгольм, Швеция.У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года адбылося масавае забойства прадстаўнікоў бе…

Стокгольм, Швеция.
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года адбылося масавае забойства прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, сярод якіх былі паэты, навукоўцы, грамадскія дзеячы.

Сёння Беларусы Швецыі сабраліся, каб ушанаваць іх памяць. А таксама правесці паралель з тымі падзеямі, якія адбываюцца ў краіне сёння. Мы бачым, што за столькі гадоў нічога не змянілася! Усё тыя ж рэпрэсіі, усё той жа гвалт у адносінах да ні ў чым невінаватых людзей. Смерці, турэмныя тэрміны, пераслед.

Мы прыгадалі сёння кожнага з больш за 800 нашых палітычных зняволеных, прачытаўшы іх імёны і прозвішчы. Мы расказвалі пра тое, што адбываецца ў турмах, пра нечалавечыя ўмовы ўтрымання, пра незаконныя затрыманні і неймаверныя тэрміны! Нашая сённяшняя сустрэча праходзіла ў рамках сумеснай акцыі з беларусамі з Польшчы, Вялікабрытаніі, Грузіі, Прыбалтыйскіх краін і іншымі. У дзясятках гарадоў людзі выйшлі, каб падтрымаць нашых палітычных вязняў і выказаць надзею на тое, што ў хуткім часе ўсе гэтыя людзі выйдуць на волю!
Жыве Беларусь!