Мы прыступілі да працы над Рэзалюцыяй Сусветнага Кангрэсу Беларусаў 2021, якая ўключае апісанне стратэгічных напрамкаў актыўнасці грамадзянскай супольнасці і грамадскіх праектаў, што зробяць Беларусь паспяховай і квітнеючай краінай! Арыентуючыся на гэтыя напрамкі і далучаючыся да гэтых праектаў, актывісты, грамадскія ініцыятывы і аб’яднанні, палітычныя партыі будуць ажыццяўляць сваю дзейнасць цягам усяго часу да наступнага Кангрэсу!
Калі ласка, напішыце ў некалькіх фразах асноўныя стратэгічныя напрамкі развіцця беларускай грамадзянскай супольнасці, апішыце ў агульных фразах праекты па тых напрамках, якія лічыце найбольш блізкімі для сябе, і дашліце нам на [email protected] да 6 лістапада 2021 года! На пачатку наступнага тыдня праект рэзалюцыі, які ўключае Вашыя прапановы, будзе апублікаваны на сайце https://belaruscongress.org і паслужыць арыенцірам для грамадскай дзейнасці беларусаў як на радзіме, так і ў блізкім і далёкім замежжы.
Цягам некалькіх тыдняў на сайце Кангрэсу будзе створана старонка падзякі ўсім тым беларусам, якія прысвяцілі сваю энергію і час Кангрэсу і яго місіі, у тым ліку Вашае імя. Калі Вы лічыце, што публікацыя Вашага імя не будзе бяспечнай для Вас і вашых блізкіх, калі ласка, паведаміце нам пра гэта, і мы заменім Ваша імя ўказаным Вамі псеўданімам, які вы зможаце змяніць на Ваша імя ў любы момант, калі будзеце лічыць, што гэта больш не будзе ствараць пагрозы для Вас і Вашых блізкіх.
Арганізацыйны камітэт шчыра дзякуе Вам за Ваш час, энергію і адданасць Беларусі. Ваш унёсак у развіццё беларускай грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных інстытутаў не можа быць пераацэнены. Мы спадзяемся на нашыя сустрэчы на будучых кангрэсах.
З павагай, Аргкамітэт.