Падтрымайце беларускае студэнцтва! У 2020 годзе беларускае студэнцтва паказала, што стаіць плячом у…

Падтрымайце беларускае студэнцтва!

У 2020 годзе беларускае студэнцтва паказала, што стаіць плячом у плячо з усім беларускім народам, які змагаецца за свабоду. Універсітэты і інстытуты выходзілі на маршы, песенныя і сядзячыя акцыі, абаранялі сваіх калег у судах і не баяліся гучна казаць пра сябе. Сутдэнцтва стала той групай, якая да апошняга магчымага дня трымалася лозунга “Кожны дзень!”.

12 лістапада 2020 году напярэдадні Міжнароднага дня студэнта беларускія ўлады затрымалі 12 актывістаў і актывістак студэнцкага руху, каб спыніць студэнцкія пратэсты. Той дзень стаў “Чорным студэнцкім чацвяргом” і дакладным сігналам таго, што дзяржава збіраецца знішчыць свабодную думку ва ўніверсітэтах.

Гэтыя 12 чалавек — частка той агромістай колькасці беларускіх палітычных зняволеных, якім дзяржава помсціць за прагу да свабоды. Даведацца імёны 52 палітзняволеных студэнтаў і студэнтак*, а атксама спосабы іх падтрымаць і дапамагчы можна праз бот.

Задзіночанне беларускіх студэнтаў запрашае дыяспары далучыцца да Тыдня студэнцтва, які ў гэтым годзе пройдзе з 12 па 17 лістапада і прапануе некалькі варыянтаў актыўнасцяў:

1. Нядзельная акцыя ў падтрымку беларускага студэнцтва.
Па спасылцы вы знойдзеце дызайны плакатаў, якія мы прапануем для акцый. Запрашаем узгадваць імёны ўсіх рэпрэсаваных студэнтаў, а таксама запрашаць мясцовых студэнтаў да выказвання салідарнасці. Калі ласка, пры наяўнасці фота з акцый дасылайце іх у наш канал.

2. Камунікацыя з мясцовымі ўніверсітэтамі і студэнтамі.
Нам падаецца вельмі важным трымаць акадэмічную супольнасць у кантэксце рэпрэсій беларускага студэнцтва, таму мы запрашаем вас да камунікацыі з мясцовымі ўніверсітэтамі і іх студэнтамі. Мэта – заклікаць іх да выказвання салідарнасці праз публікацыі ў сацыяльных сетках і медыя, а таксама іншых праактыўных дзеянняў (прыклад дзеяння).

3. Расклейванне лістовак з партрэтамі зняволеных беларускіх студэнтаў.
Па спасылцы вы знойдзеце дызайны плакатаў, якія мы прапануем да расклейкі паблізу з мясцовымі ўніверсітэтамі. На іх нанесены qr-код з дакладнымі, простымі і зразумелымі крокамі дапамогі беларускаму студэнцтву. Плакаты з партрэтамі і гісторыямі вязняў там з’явяцца сёння ўначы.

4. Акцыя з перагорнутымі канфедэраткамі.
Канфедэратка з’яўляецца сімвалам скончанага акадэмічнага шляху, выпуска з універсітэта. Нажаль, беларускія ўлады пазбаўляюць зараз некалькі дзясяткаў маладых людзей гэтай святочнай падзеі, таму мы бачым сімвалічнай акцыю з 52 перагорнутымі канфедэраткамі з укладзенымі ўнутр імёнамі на любой публічнай прасторы вашага горада.

5. Шэр інфармацыі ў сацыяльных сетках і медыя пра беларускае студэнцтва.

Па спасылцы вы знойдзеце прэс-рэліз, які мы запрашаем вас дасылаць мясцовым СМІ і іншым інфлюэнсерам, а таксама публікаваць уласныя тэксты на каналах дыяспар. Візуальныя матэрыялы для розных сацыяльных сетак вы знойдзеце тут, спасылкі на матэрыялы пра студэнцтва — тут. Калі ласка, адзначайце Задзіночанне ў публікацыях, каб мы маглі актыўна рэпосціць вашыя тэксты. Zbsunion.by t.me/zbsunion vk.com/zbsunion instagram.com/zbsunion facebook.com/zbsunion

Калі ласка, таксама падпісвайцеся на тэлеграм Задзіночання, каб быць у курсе ўсіх студэнцкіх навін. Пры ўзнікненні пытанняў і запытаў, звяртайцеся да Дар’і.

Чем опасны для Лукашенко студенты

В ходе протестов в Беларуси жертвами репрессий стали сотни студентов. Шестеро из них – активисты Ассоциации белорусских студентов – уже три месяца находятся под стражей. Какую опасность видят в них власти?