Беларусы ЗША далучыліся да Міжнароднага Дня Салідарнасці з Палітвязнямі ў Беларусі, ініцыяванага офісам Святланы Ціханоўскай. Больш за 15 беларускіх суполак з розных штатаў скаардынаваліся каб даслаць лісты і паштоўкі кожнаму з 887 палітычных зняволеных. Амаль ва ўсіх буйных гарадах ЗША беларусы сабраліся разам, каб напісаць словы падтрымкі і падпісаць святочныя паштоўкі. Удзельнікі акцыі вераць, што падтрымаць палітзняволеных і іх сем’і паштоўкай – такая невялікая і простая, але важная справа, якую здольны зрабіць кожны.
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ