Ва Уроцлаве прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі Беларусі

Беларусы Замежжа

12 снежня ва Уроцлаве адбылася акцыя салідарнасці.

Яна была прысвечана палітычным вязням на Беларусі. Зараз за кратамі знаходзіцца больш 1100 чалавек, якія ўтрымліваюцца ў нечалавечых умовах. Махавік рэпресій не спыняецца, затрыманні працягваюцца і выносяцца вельмі жорсткія прысуды.

Падтрымлівайце палітвязней, пішыце лісты і дасылайце паштоўкі.
Моц беларусаў у салідарнасці