На жаль, Google працягвае трансляцыю катаванняў беларусаў у эфіры рэкламнага часу ў Youtube Сёння …

На жаль, Google працягвае трансляцыю катаванняў беларусаў у эфіры рэкламнага часу ў Youtube

Сёння Беларусы Швецыі выказалі свой пратэст неахайнай палітыцы Google і выступілі супраць трансляцыі рэкламы з прызнальнымі і пакаяльнымі відэа затрыманых беларусаў.
Мы лічым, што трансляцыя такіх відэа ў форме рэкламных ролікаў – абсалютна недапушчальна і супярэчыць усім прынятым маральным і этычным нормам.