Самы прадуктыўны дзень для беларусаў Варшавы – нядзеля!
Зранку мы напісалі больш за 80 лістоў да палітвязняў! А 14-й гадзіне сабраліся на традыцыйную акцыю каля помніка Каперніку! І нават зрабілі ланцуг Салідарнасці!
Кожную нядзелю мы збіраемся, каб казаць адзін аднаму: “Дзякуй, што ты ёсць! Дзякуй, што ты ўсё яшчэ побач! Дзякуй, што я не адчуваю сябе самотна ўдалечыні ад дома! Дзякуй, мой родны брат беларус!”
Працягваем падтрымліваць адзін аднаго! Працягваем падтрымліваць лістамі палітвязняў! Працягваем барацьбу са злачынным рэжымам!