Створаны праект, які дапамагае беларускам у працаўладкаванні і самарэалізацыі. Далучайцеся! Калядн…

Створаны праект, які дапамагае беларускам у працаўладкаванні і самарэалізацыі. Далучайцеся!

Калядны час — гэта час для цудаў і новых магчымасцяў. Таму мы ствараем Жаночую інавацыйную сетку — WIN2BY — і запрашаем усіх беларусак незалежна ад месцазнаходжання далучыцца да яе.

WIN2BY дапаможа раскрыць напоўніцу свой прадпрымальніцкі патэнцыял, знайсці новую цікавую працу альбо адчуць натхненне, каб распачаць уласную справу. І ў выніку — спрычыніцца да стварэння сяброўскай супольнасці, дзе можна будзе знайсці аднадумцаў, партнёраў, падзяліцца сваімі навыкамі і досведам.

https://budzma.org/news/pratsauladkavanne-belaruskam.html

@Budzmaby