Паважаныя беларусы і беларускі! Віншуем вас з Калядамі і чакаем вас на нашы традыцыйныя нядзельныя сустрэчы ў Варшаве: з 11:00 па 13:00 пішам лісты палітвязням у Беларускім Хабе. а 14й сустракаемся каля помніка Каперніку на акцыі Салідарнасці.
Больш за тысячу нашых суайчыннікаў дагэтуль застаюцца ў закладніках рэжыма Лукашэнкі, мы не можам маўчаць, мы не можам заставацца абыякавымі да гэтага! Зараз мы – голас Беларусі!