“Нам важна наладзіць трывалую сувязь з творчай супольнасцю краіны, падтрымліваць яе, рабіць сумесныя праекты”
Коды прысутнасці: Робім культуру сёння — першая маштабная zoom-сустрэча Беларускай Рады культуры з беларускімі культурнымі дзеячамі.
20 студзеня, 15:00 па мінскім часе.
Прэзентуем вынікі працы Беларускай Рады культуры ў 2021 годзе і стратэгію дзейнасці на 2022 год; Распавядзем пра магчымасці падтрымкі творчых праектаў як у Беларусі, так і па-за яе межамі; Раскажам пра арганізацыю арт-рэзідэнцый; Адкажам на вашы пытанні.
Спікеры ад Беларускай Рады культуры: Сяргей Будкін, Аляксандр Чахоўскі, Мікалай Халезін, Максім Жбанкоў.