Ва Уроцлаве прайшла акцыя салідарнасці «Рукі прэч ад Беларусі!»

Беларусы Замежжа

26 студзеня ва Уроцлаве адбылася акцыя салідарнасці пад назвай “Рукі прэч ад Беларусі! “.

Увод расейскіх войскаў у Беларусь са згоды нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі нясе пагрозу для краін-суседзяў: Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі.

Гэта з‘яўляецца працягам парушэння волі мірнага народа Беларусі і таксама можа быць часткай канчатковага пляну акупацыі нашай краіны.

Беларусы Уроцлава выступілі супраць аплаты “даўгоў удзячнасці” за падтрымку нелегальнай ўлады ўдзелам Беларусі ў крывавых авантурах! Беларусы самі павіны вырашаць, па якаму шляху будуць ідці.

Жыве Беларусь!