Беларусы Вільні праводзяць акцыю супраць экспансіі Расіі ва Украіну

Беларусы Замежжа

СПЫНІМ ЭКСПАНСІЮ РАСІІ ВА УКРАІНУ!
ТАК — СУВЕРЭНІТЭТУ БЕЛАРУСІ!


Акцыя беларусаў Вільні, дзе кожны можа выказаць сваё «супраць» экспаніі Расіі ва Украіну.

Расійскую вайсковую тэхніку ўсё часцей сталі заўважаць на тэрыторыі Беларусі. Далёка не ў тых месцах, што прызначаныя для «сумесных вучэнняў».

Тое, што адбываецца на тэрыторыі Беларусі і на мяжы з Украінай — стварае агульную небяспеку.

Беларусы кажуць рашучае НЕ экспансіі агрэсара і ТАК суверэнітэту вольных краін.