Каманда прадстаўніцы Ціханоўскай Таццяны Шчытцовай запускае дайджэст па асвеце і навуке АСВЕТА. У ім…

Каманда прадстаўніцы Ціханоўскай Таццяны Шчытцовай запускае дайджэст па асвеце і навуке АСВЕТА. У ім – звесткі пра рэпрессіі, навіцы пра ініцыятывы і міжнародныя стыпендыі.

Прачытаць ці спампаваць увесь дайджэст па пытаннях адукацыі і навукі можна па спасылках:

• на беларускай,
• на рускай,
• на ангельскай мовах.

Некалькі пунктаў з першага выпуску:

– На платформе «Зубр» пачаў працаваць незалежны сайт БНТУ.

– Ініцыятывы «Чэсны ўніверсітэт» і «BeSSA» прапануюць кансультацыі і дапамогу для студэнтаў і выкладчыкаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій. Больш падрабязная інфармацыя тут і тут.

– За снежань-студзень у БДУ былі звольнены больш за 55 чалавек.

– Мінгарвыканкам мае намер адсочваць «дэструктыў» у студэнцкіх чатах. З гэтай мэтай сфарміраваныя спецыяльныя групы.

– У Беларусі будуць уносіцца змены ў навучальныя праграмы па гісторыі, а таксама з’явіцца падручнік па гісторыі беларускай дзяржаўнасці для ВНУ.

– Таксама дайджэст за студзень уключае 9 магчымасцяў атрымаць стыпендыю або грант на навучанне для беларусаў.

Дайджэст Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, Cтудзень 2022 / Выпуск 1 – Святлана Ціханоўская

Офіс Святланы Ціханоўскай запускае інфармацыйны дайджэст АСВЕТА, прысвечаны актуальным падзеям і ініцыятывам у сферы адукацыі і навукі. Дайджэст будзе асвятляць самыя розныя аспекты ў гэтай сферы: з аднаго боку, інфармаваць аб рэпрэсіях і палітыцы рэжыму…