Аўтаспын салідарнасціПрацягваецца вялiкаепадарожжа аўтаспынам на знак салідарнасці з палітычнымі вя…

Аўтаспын салідарнасці

Працягваецца вялiкае
падарожжа аўтаспынам на знак салідарнасці з палітычнымі вязнямі ў Беларусі!

Нагадаем, што Алесь Круткін вырашыў праехаць аўтастопам каля 20 сталіц Еўропы і 12 тысяч км. з партрэтамі палітвязняў: Міколы Статкевіча і Яўгена Афнагеля.

У межах аўтаспыну Алесь ужо наведаў: Польшчу, Чэхію, Славакію, Венгрыю, Славенію, Аўстрыю.

На бліжэйшы час яго маршрут выглядае так:
Лінц
Зальцбург
Мюнхен
Ау‌гсбург
Штутгарт
Карлсруэ
Саарбрюкен
Страсбург
Люксембург
Парыж
Брусэль.

Таксама ў планах Амстэрдам, Капенгаген, Стакгольм, Осла, Бэрлін, Рыга, Талін, і Хельсінкі.

Сустракайце яго i пазнаёмцеся з Алесем, калі ён будзе ў вашым горадзе.

Сачыць за яго падарожжам, дапамагчы, падтрымаць фiнансава можна тут.

БЕЛАРУС БЕЛАРУСУ БЕЛАРУС!