Сенат ЗША прыняў рэзалюцыю па Беларвсі. Яна была падрыхтавана высілкамі сэнатаркі Шахін і сэнатара В…

Сенат ЗША прыняў рэзалюцыю па Беларвсі.
Яна была падрыхтавана высілкамі сэнатаркі Шахін і сэнатара Вікера (абое ўваходзяць у беларускую групу ў Сэнаце) у падтрымку беларускага дэмакратычнага руху. І учора вечарам аднагалосна () была прынятая ў Сэнаце ЗША.

У ёй гаворыцца, што ЗША падтрымліваюць беларусаў у змаганьні за захаваньне дзяржаўнага сувэрэнітэту, дэмакратыю і новыя выбары. Заклікаюць да вызваленьня палітвязьняў (называюцца Ціханоўскі, Бабарыка, Калесьнікава, Лосік, журналісты Радыё Свабода).
Вітаюць увядзеньне скаардынаваных санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі і заклікаюць адміністрацыю Байдэна скарыстаць усе палітычныя, эканамічныя інструмэнты, каб падтрымаць дэмакратыю ў Беларусі. А таксама паўтараюць, што ЗША не прызнаюць Лукашэнку абраным кіраўніком.
Як адзначыў прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламентскай супрацы Анатоль Лябедзька «Гэта яшчэ адно сведчанне, што Беларусь застаецца у фокусе увагі ЗША. Па другое, па беларускай праблематыцы існуе кансенсус»