Дзень Салідарнасці з беларускімі медыя ў Варшаве #standwithbelarusДзякуючы намаганням Цэнтра беларус…

Дзень Салідарнасці з беларускімі медыя ў Варшаве #standwithbelarus

Дзякуючы намаганням Цэнтра беларускай салідарнасці, Press Club Belarus і дэпутата сейму Міхала Шчэрбы, БАЖ, Belarus in Focus і мэрыі Варшавы ў самым сэрцы горада на вялікіх білбордах станцыі метро Świętokrzyska, а таксама ў грамадскім транспарце з’явіліся партрэты палітычных зняволеных: журналістак Марыны Золатавай, Дар’і Чульцовай і Кацярыны Андрэевай, палітыка Марыі Калеснікавай, актывістаў польскай меншасці ў Беларусі Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута. Акрамя таго, на білбордах з’явілася інфармацыя аб колькасці палітычных зняволеных і рэпрэсіях, якія адбываюцца ў Беларусі штодзённа, а таксама падзяка для ўсіх палякаў, салідарных з беларусамі.