9 лютага – Міжнародны дзень салідарнасці з БеларуссюСёлета дзень салідарнасці прысвячаецца блогерам,…

9 лютага – Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю

Сёлета дзень салідарнасці прысвячаецца блогерам, журналістам, незалежным медыя і ўсім тым, хто кажа праўду пра падзеі ў Беларусі.

Святлана Ціханоўская звярнулася да журналістаў і блогераў:
«9 лютага – паўтара гады з кропкі незвароту, з моманту, калі беларусы вырашылі не маўчаць, а глядзець праўдзе ў вочы. І гэтае 9 лютага мы прысвячаем тым, хто дапамагаў і дапамагае нам дамагчыся гэтай праўды – журналістам, блогерам і медыям.

Дзякуй тым, хто аднаўляе працу рэдакцый і хто стварае персанальныя блогі. Дзякуй тым, хто задае мне нязручныя пытанні. Дзякуй тым, каму хапае энергіі ўзяць на сябе адказнасць за каманды. І дзякуй тым, хто заўважае, калі канчаюцца сілы, перадыхае і рухаецца далей».


Зараз у Беларусі 1040 палітвязняў, з іх звыш 40 – гэта прадстаўнікі медыя і блогеры.

#StandWithBelarus
@belarusy_zarubezhja