Беларусы Бельгіі, якія зараз знаходзяцца на горналыжным адпачынку ў Чэхіі, правялі акцыю салідарнасці з журналістамі, якія пазбаўлены волі за сваю працу, за тое што гаварылі праўду!
“Нягледзечы на тое, што мы знаходзімся далёка ад Беларусі, наша душа, наша сэрцы і нашы думкі застаюцца на Радзіме! Нам баліць за кожнага беларуса, які паплаціўся за сваё жаданне жыць ў незалежнай і дэмакратычнай краіне, мець свабоду выбару і сваю годнасць.”