Анлайн-трансляцыя пасяджэння Камітэта па эканамічных, сацыяльных і культурных правах ААН па Беларусі
Зараз адбываецца 3-е пасяджэнне 71-й сесіі Камітэта па эканамічных, сацыяльных і культурных правах ААН, на якім разглядаецца беларускае пытанне.
Камітэт з’яўляецца органам з 18 незалежных экспертаў, які кантралюе выкананне Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах сваімі дзяржавамі-ўдзельніцамі.