ПЭН: У 2021 годзе зафіксавана 1455 сітуацый парушэння культурных правоў і правоў дзеячаў культурыБеларускі ПЭН
падрыхтаваў справаздачу па выніках маніторынга парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры за 2021 год.
З агульнай колькасці
палітвязняў 68 належаць да дзеячаў культуры;
Колькасць зафіксаваных сітуацый парушэння на працягу 2021 года
ў 2,5 разу большая за колькасць сабраных у 2020 годзе: 1455 vs 593 адпаведна; Усяго зафіксаваныя
110 паведамленняў пра ўмовы ўтрымання дзеячаў культуры ў месцах зняволення, якія можна ахарактарызаваць як
жорсткае абыходжанне, што прыніжае годнасць; Пераслед за іншадумства, пазбаўленне права на справядлівы суд і адвольнае затрыманне – найбольш распаўсюджаныя парушэнні ў Беларусі ў 2021 годзе;
У спісе маніторынгу НКА, якія знаходзяцца ў працэсе прымусовай ліквідацыі, па стане на 31.12.2021 утрымліваецца
309 арганізацый грамадзянскай супольнасці.@viasna96