Уладзімір Мацкевіч спыніў галадоўкуЯгоная жонка Святлана пацвердзіла: у заяве, якую распаўсюдзілі лу…

Уладзімір Мацкевіч спыніў галадоўку

Ягоная жонка Святлана пацвердзіла: у заяве, якую распаўсюдзілі лукашэнкаўскія ТГ-каналы, сапраўды почырк Уладзіміра Мацкевіча.

«На дадзены момант мы маем інфармацыю, што галадоўка прыпыненая, але мы не маем больш інфармацыі пра тое, чаму і як, праз тое, што не быў дапушчаны наш лекар, бо чакаем адваката», – адзначыла Святлана Мацкевіч.

Хутчэй за ўсё, лічыць яна, заява аб спыненні галадоўкі была зробленая пасля допыту, але гэта толькі здагадка: следства ідзе ў закрытым рэжыме. Яна спадзяецца, што салідарныя высілкі былі недарэмнымі.

Крыніца: @belsat