Беларусы Філадэльфіі разам з Беларусамі Вашынгтона ДК далучыліся да мітынгу супраць Пуцінскай агрэс…

Беларусы Філадэльфіі разам з Беларусамі Вашынгтона ДК далучыліся да мітынгу супраць Пуцінскай агрэсіі ва Украіне, які быў праведзены Украінскай дыяспарай у сталіцы Злучаных Штатаў Амерыкі 20 Лютага 2022 года

Прадстаўнікі Асацыяцыі Беларусаў у Амерыцы (АВА) нагадалі аб нейтральным статусе Беларусі і заявілі аб недапушчальнасці выкарыстання Беларускай тэрыторыі для нападу супраць Украіны. Таксама яны зачыталі заяву Штаба Святланы Ціханоўскай аб наступствах любых дзеянняў накіраваных супраць суверэнітэту Беларусі.