Беларусы Кракава не згодны з тым, што іх і іншых беларусаў замежжа пазбавілі магчымасці прагаласава…

Беларусы Кракава не згодны з тым, што іх і іншых беларусаў замежжа пазбавілі магчымасці прагаласаваць па месцы знаходжання і выказаць сваё меркаванне на так званым рэферэндуме 27.02.2022, ініцыянаваным грамадзянінам Лукашэнкай.

Таму грамада арганізавала свой рэферэндум, вынікі якога будуць абавязковымі для выканання, бо ён такі ж легітымны ,як і “рэферэндум” у Беларусі, нават і больш, бо галасаваць у Кракаве прадстаўлена магчымасць усім, незалежна ад пола, узроста, грамадзянства. 20.02 было праведзена датэрміновае галасаванне, у якім ахвотна паўдзельнічалі не толькі беларусы, але і палякі, бельгійцы, французы ды іншыя. Прычым рабілі свой выбар на карысць абодвух варыянтаў(), бо беззаконне трэба перакрэсліць.

ЖЫВЕ ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ