ZUBR — БЕЛАРУСАМ ЗАМЕЖЖА22 лютага на радзіме пачалося галасаванне на ўчастках па так званым “рэферэн…
22 лютага на радзіме пачалося галасаванне на ўчастках па так званым “рэферэндуму”.
Праз пастанову ЦВК, якой рэжым адмяніў фарміраванне ўчасткаў у амбасадах і консульствах, беларусы за мяжою засталіся без магчымасці паказаць сваю дулю недаверу нелегітымнай уладзе праз у бюлетэнях.
Для таго, каб
быць адзінымі і салідарнымі з суайчыннікамі, якія змагаюцца з рэжымам у краіне,
паказаць сваё стаўленне да нелегітымнай улады, якая выціскае з краіны людзей,
не даць рэжыму зрабіць усіх, хто знаходзіцца па-за межамі Беларусі, вялізнай “белай плямай”,
заклікаем кожнага беларуса замежжа:
1⃣ Прайсці апытанне на платформе “Голас”
Як:
Перайсці ў https://t.me/golosby_bot
Даслаць каманду /diaspora
Прайсці апытанне
2⃣ Узяць удзел у грамадзянскім кантролі з ZUBR
Як:
Перайсці ў https://t.me/zubr_in_bot
Абраць статус “Гражданским контролером”
Абраць раён свайго месца рэгістрацыі ці жыхарства ў Беларусі
Пазначыць нумар ўчастку “0”
Абраць у раздзеле парушэнняў пункт 13 “Лишение права голоса” і даслаць паведамленне пра парушэнне свайго права на галасаванне.
Апытанне і грамадзянскі кантроль ладзяцца на ўмовах ананімнасці і канфідэнцыйнасці.
3⃣ На канале Беларусаў замежжа даведацца, што яшчэ напярэдадні і падчас “рэферэндуму” можна зрабіць для радзімы, калі вы ад яе далёка.
Мы прымусім рэжым нас пачуць і ўбачыць.
Наша моц — у адзінстве!
Удзельнічай у грамадзянскім кантролі і назіранні за “рэферэндумам” з ZUBR!
Распавядай пра грамадзянскі кантроль родным, сябрам і калегам.
Усе падрабязнасці і зваротная сувязь на https://zubr.in/
Сайт стратэгіі дэмакратычных сіл на “рэферэндуме” https://bit.ly/xx2022-org
Уваход на ZUBR з Беларусі – праз VPN
Psiphon Pro для Android
Psiphon Pro для iPhone
#грамадзянскікантроль #назіранне #рэферэндум #zubr #перечеркниреферендум #перечеркнибеззаконне