Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў
«Гэта больш не ўнутраны палітычны крызіс. Гэта вайна, ў якой Беларусь апынулася ўдзельніцай, хаця мы ўсе былі супраць. Цяпер бараніць трэба не толькі палітзняволенных ці новыя выбары. Бараніць трэба самое існаванне нашай краіны, яе незалежнасць і суверэнітэт. Свабода і адказнасць заўсёды ідуць побач. І надышоў час кожнаму узяць адказнасць за сваю краіну. Ствараць нацыянальны антываенны рух і рыхтавацца адстойваць свой суверэнітэт.
Родныя беларусы, я б хацела мець магчымасць паглядзець у вочы кожнага з вас і сказаць, што мы разам і што мы будзем дзяліцца з вамі ўсімі навінамі і трымаць у курсе падзей. Дарагія украінцы, ад імя нашай краіны я выказваю вам салідарнасць і падтрымку, а ад імя беларусаў хачу сказаць: нам сорамна за тое, якую ролю тэрыторыя нашай краіны грае ў гэтай вайне. І мы гатовы рабіць усё, што спатрэбіцца, каб спыніць агрэссараў і гэтую катастрофу.
Жыве Беларусь. І Слава Україні».