Зварот Паўла Латушкі аб падтрымцы рашэння Святланы Ціханоўскай аб фарміраванні пераходнага кабінета …

Зварот Паўла Латушкі аб падтрымцы рашэння Святланы Ціханоўскай аб фарміраванні пераходнага кабінета — органа нацыянальнай улады

https://youtu.be/JANJxI6nYNM

У сувязі з ваеннай агрэсіяй Расеі супраць Украіны і ўцягвання акупаванай тэрыторыі Беларусі ў вайну, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне падтрымлівае рашэнне Святланы Ціханоўскай аб прыняцці паўнамоцтваў, прадстаўленых ёй беларускім народам у выніку прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе па адстойванні незалежнасці і нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь.

Падтрымліваем рашэнне аб тым, што Святлана Ціханоўская мае выключнае права прадстаўляць інтарэсы беларускага народа.

Я, Павел Латушка, і каманда НАУ падтрымліваюць рашэнне Святланы Ціханоўскай аб фарміраванні пераходнага кабінета, як органа нацыянальнай улады Рэспублікі Беларусь.

Суграмадзяне, беларусы, я звяртаюся да вас, аказваць пасільны супраціў акупацыйнай улады.
Заклікаю вайскоўцаў Рэспублікі Беларусь захаваць вернасць прысязе беларускаму народу, не ўдзельнічаць у ваеннай агрэсіі супраць братняга ўкраінскага народа і пры магчымасці пераходзіць на бок Узброеных Сіл Украіны. Памятайце, што загады Лукашэнкі не маюць юрыдычнай сілы і з’яўляюцца злачыннымі.

З прычыны апошніх падзей Лукашэнка і ўвесь кіраўнічы і ваенна-бюракратычны апарат можна лічыць не толькі палітычнымі, але і ваеннымі злачынцамі.

Заклікаю ўсе нацыянальныя дэмакратычныя сілы Рэспублікі Беларусь падтрымаць гэтае рашэнне і выступіць адзіным фронтам у абарону суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Заклікаю стварыць нацыянальна-вызваленчы рух нашай краіны.

Жыве Беларусь!
Обращение Павла Латушко о поддержке решения Светланы Тихановской о формировании переходного кабинета

Обращение Павла Латушко о поддержке решения Светланы Тихановской о формировании переходного кабинета — органа национальной власти

В связи с военной агрессией России против Украины и втягивания оккупированной территории Беларуси в войну, Народное антикризисное…