Афіцыйная пазіцыя Народных амбасад Беларусі на заяву Сьвятланы Ціханоўскай
Народныя Амбасады Беларусі падтрымліваюць рашэньне Сьвятланы Ціханоўскай узяць на сябе адказнасьць адстойваць незалежнасьць і нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь на аснове паўнамоцтваў, дадзеных ёй беларускім народам у выніку прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года, а таксама стварыць пераходны кабінэт, як орган нацыянальнай улады Рэспублікі Беларусь.
Мы заклікаем беларусаў замежжа выходзіць да будынкаў амбасадаў і консульстваў Рэспублікі Беларусь з патрабаваньнем да дыпляматаў пераходзіць на бок часовага ўрада і ўздымаць бел-чырвона-белыя сьцягі ў знак нязгоды з палітычным і ваенным злачынствам Лукашэнкі і ягоных памагатых.
Мы далучаемся да закліку да ўсіх нацыянальных дэмакратычных сілаў Рэспублікі Беларусь падтрымаць рашэньне Сьвятланы Ціханоўскай і выступіць адзіным фронтам у абарону сувэрэнітэту і незалежнасьці Рэспублікі Беларусь.
Жыве Беларусь!