Даражэнькія беларусы Варшавы!
Ужо некалькі дзён на тэрыторыі Ўкраіны ідзе вайна.
Амаль што ўвесь актыў заняты гуманітарнай дапамогай бежанцам, ці ўдзельнічае ў акцыях супраць Расейскай агрэсіі.
Мы разумеем, што кожны з вас зараз адчувае, таму што нам таксама балюча і сорамна глядзець, як з нашай тэрыторыі ідуць танкі і ляцяць самалёты ў бок нашых братоў украінцаў.
Але зараз не час апускаць рукі!
Мы зрабілі ўжо шмат для дапамогі адно аднаму і зробім яшчэ больш для дапамогі нашым сябрам!
Заўтра мы збіраемся як заўжды на нашу традыцыйную беларускую акцыю. Яна мусіла быць прысвечана падзеям на Беларусі – нелігітымнаму рэферэндуму, але зараз першае, што мы павінны казаць:
БЕЛАРУСЫ СУПРАЦЬ ВАЙНЫ!
БЕЛАРУСЫ НЕ ПАДТРЫМЛІВАЮЦЬ ДЗЕЯННЯЎ ЛУКАШЭНКІ І ПУЦІНА!
Прыходзім да амбасады Беларусі
Wiertnicza 58, 02-953 Warszawa
а 14й гадзіне.
Зараз нашы сэрцы з украінскім народам, мы спадзяемся, што і беларусы ў Беларусі не застануцца абыякавымі.
Слава Украіне!
Жыве Беларусь!