Cябры, па неправеранай інфармацыі, рыхтуецца жывы таран з беларускіх вайскоўцаў, каторы кінуць на кіеўскі напрамак у бліжэйшыя гадзіны. Расейцы такім чынам хочуць аплаціць прарыў беларускімі жыццямі і зберагчы рэсурс сваіх салдатаў.
З тых жа неправераных крыніцаў, на ўкраінскім баку будуць сустракаць наступ беларускія ваяры пад бчб сцягам. Заклік украінскіх вайскоўцаў вельмі просты. Бачыш бчб сцяг – бяжы і здавайся сваім. Не бачыш – здавайся ўкраінцам.
Любымі спосабамі кантактуйце, званіце сваім знаемым і родным, хто зараз у войску, прасіце не выконваць загады або здавацца. Нават калі сцэнар з таранам гэта перабольшанне, беларусы не павінны ваяваць за злачынную пуцінскую імперыю.
Падмацаваць гэты пост можам інсайдам ад Вашынгтон пост, што беларускае войска можа быць кінутае на ўкраінскі фронт ужо сёння. Таксама Павел Латушка запісаў экстранны зварот, дзе падзвердзіў, што 4 беларускіх батальёны чакаюць загаду рушыць праз украінскую мяжу.