Пішуць пра варожасьць да беларусаў, якая, як ужо зразумела, распальваецца асобнымі ўкраінскімі СМІ і…

Пішуць пра варожасьць да беларусаў, якая, як ужо зразумела, распальваецца асобнымі ўкраінскімі СМІ і некаторымі блогерамі. Варожасьць не да фашысцкага рэжыму Лукашэнкі, а менавіта да беларускага народа.

Ці разумеюць украінцы, калі папракаюць беларусаў за тое, што «не ляглі пад пускавыя ракетныя ўстаноўкі», каб спыніць абстрэлы Ўкраіны, — што такія самыя прэтэнзіі яны мусяць адрасаваць праўкраінскім жыхарам т.зв. «ДНР» і «ЛНР»? Прычым, усе восем папярэдніх гадоў, з 2014-га? І што б зрабілі ў жыхаром Данецку, калі б ён паўстаў на шляху рускага танку?

Пытаньне належыць не мне, а майму сябру, гісторыку Сяргею Абламейку, але яго цалкам падзяляю.

Ад сябе нагадаю наступнае. Уладу ў Беларусі з 1994 захапілі такія ж бандыты і падонкі, як у гэтых данбасккіх сэпаратысцкіх утварэньнях. І кіруюць ня 8 гадоў, а 28. І гэта трэба ўсьвядоміць. Гэта могуць не разумець звычайныя ўкраінцы, але палітыкі і журналісты (а таксама дарадцы Зяленскага) усьведамляць павінны.

І працягваючы гэта, яны робяць кепскую, чорную справу. І абражаюць зусім не лукашыстаў і «балота» — лукашысты, як і «балота», пра такія абразы нават і не даведаюцца. Абражаюць тых, у каго баліць душа за Ўкраіну, хто рэальна дапамагае ўкраінцам змагацца з пуцінскай агрэсіяй — як у Беларусі, выходзячы пад пагрозай арышту на вуліцы, гэтак і ў замежжы, зьбіраючы грошы, лекі, вопратку, арганізоўваючы вулічныя акцыі падтрымкі.

Слава Ўкраіне! Жыве Беларусь!

@Navumcyk