У Варшаве адкрылі Цэнтр дапамогі беларускім добраахвотнікам28 лютага Беларускі Дом у Варшаве разам з…

У Варшаве адкрылі Цэнтр дапамогі беларускім добраахвотнікам

28 лютага Беларускі Дом у Варшаве разам з прадстаўнікамі беларускіх добраахвотнікаў, адкрылі «Цэнтр дапамогі пры Беларускім Доме добраахвотнікам ваюючым за Украіну».

Узначаліць Цэнтр Павал Кухта, які раней ужо ваяваў за Украіну i з’яўляецца родным братам забітага сілавікамі падчас пратэстаў 2020 года Мікіты Крыўцова. Мэта гэтай ініцыятывы – аказанне валанцёрскай дапамогі добраахвотнікам, а таксама дапамогі з адпраўкай iх непасрэдна на вайну.

На адкрыццё прыйшлі беларусы, якія збіраюцца абараняць Украіну.

У бліжэйшыя дні Цэнтр (ul. Kryniczna 6) пачне сваю паўнавартасную працу. Яго кантакт ў Telegram: @vivatlnmn

Найбольш неабходны нам зараз аўтамабілі і грошы на іх.

@by_partyzan