Беларуские юристы запустили петицию против войны в Украине”Зварот беларускіх адвакатаў і юрыстаў дат…

*

Беларуские юристы запустили петицию против войны в Украине

Зварот беларускіх адвакатаў і юрыстаў датычна вайны ва Ўкраіне

BLR:
Мы, беларускія адвакаты і юрысты, выступаем за неадкладнае спыненне ваенных дзеянняў ва Украіне!
Ужо некалькі дзён працягваюцца ваенныя дзеянні ва Украіне, гінуць людзі, тысячы людзей пакінулі свае дамы ў пошуках бяспекі, тысячы людзей хаваюцца ад ракетных і бомбавых удараў у падвалах і бамбасховішчах, разбураецца інфраструктура, вёскі і гарады.
Мы не згодныя з тым, што тэрыторыя Беларусі стала плацдармам для размяшчэння расейскіх войскаў, якія вядуць баявыя дзеянні ва Украіне, і нашая краіна ўцягнутая ў гэты канфлікт. З нашай краіны не павінны ўзлятаць ракеты, самалёты і верталёты для нападу на ўкраінскую тэрыторыю.
Артыкул 8 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь устанаўлівае, што наша краіна прызнае прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права і забяспечвае адпаведнасць ім заканадаўства. Прынцыпамі міжнароднага права, замацаванымі ў Статуце ААН, Дэкларацыі аб прынцыпах міжнароднага права 1970 года і Хельсінкскім заключным акце Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе 1975 года з’яўляюцца прынцып непрымянення сілы і пагрозы сілай, прынцып вырашэння міжнародных спрэчак мірнымі сродкамі, прынцып непарушнасці дзяржаўных межаў, прынцып тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў, прынцып павагі правоў чалавека і асноўных свабод. Дадзеныя прынцыпы міжнароднага права павінны няўхільна выконвацца.
Звяртаем увагу на тое, што згодна з часткай 2 артыкула 18 дзеючай Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь ставіць за мэту зрабіць сваю тэрыторыю бяз’ядзернай зонай, а дзяржаву – нейтральнай.
Адзначым таксама, што згодна з артыкулам 122 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь планаванне або падрыхтоўка агрэсіўнай вайны, а таксама яе развязванне або вядзенне, прапаганда вайны (артыкул 123 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь) з’яўляюцца крымінальнымі злачынствамі.
Мы салідарныя з нашымі калегамі ва ўсім свеце, якія заклікаюць да вырашэння любых канфліктаў не ваеннымі, але выключна прававымі метадамі.
Мы выказваем падтрымку нашым украінскім калегам, якія зараз вымушаныя абараняць не інтарэсы кліентаў у судзе, а свой народ і свае сем’і ад вайны, са зброяй у руках ці без.
Мы выказваем падтрымку ўкраінскаму народу, які абараняе родную зямлю.
Вайна павінна спыніцца!

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeS3qeY6ArudbpFkP-O9tlU_i7TKCrFJqXyATnFWD584Veehg/viewform

@menskrazam_info
#ЯМыСупрацьВайны

Зварот беларускіх адвакатаў і юрыстаў датычна вайны ва Ўкраіне

BLR:

Мы, беларускія адвакаты і юрысты, выступаем за неадкладнае спыненне ваенных дзеянняў ва Украіне!
Ужо некалькі дзён працягваюцца ваенныя дзеянні ва Украіне, гінуць людзі, тысячы людзей пакінулі свае дамы ў пошуках бяспекі, тысячы людзей хаваюцца ад ракетных…