Пішуць чытачы:Шаноўныя сябры!Калі ў вас ёсць знаёмыя ў арміі – паведаміце ім, што ва Украіне загінул…

Пішуць чытачы:

Шаноўныя сябры!
Калі ў вас ёсць знаёмыя ў арміі – паведаміце ім, што ва Украіне загінула каля 6000 рускіх вайскоўцаў. Пагадзіцца ісці на Украіну – перспектыва вельмі хутка да іх прыяднацца. Калі ўлічваць колькасць беларусаў, што далучаюцца да ўкраінскіх вайскоўцаў, гэта перспектыва быць забітым іншым беларусам.
Але беларускія вайскоўцы, якія перайдуць мяжу, не толькі сустрэнуць безсэнсоўную смерць, а яшчэ і стануць такімі ж саўдзельнікамі злачынства, як рускія вайскоўцы. Толькі іх будуць судзіць яшчэ й згодна з нормамі беларускага заканадаўства.
Артыкулы 8 і 18 Канстытуцыі забараняюць ваенную агрэсію з боку Беларусі, і тым больш Расія НЕ МОЖА БЫЦЬ ВАЕННЫМ САЮЗНІКАМ РБ, бо гэтыя артыкулы ўсталёўваюць нейтральны статус краіны. Артыкул 438 УК РБ дазваляе вайскоўцам не выконваць апрыёры незаконныя загады. На вас не распаўсюджваецца будзь-якое пакаранне за непадпарадкаванне, бо кіраўнік, што проста парушае Канстытуцыю, не выконвае свае абавязкі – ён злачынец і абавязак вайскоўца не быць саўдзельнікам такога злачынства.

@belarusy_zarubezhja