Неабыякавыя беларусы з розных ініцыятываў пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай запусцілі кампан…

Неабыякавыя беларусы з розных ініцыятываў пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай запусцілі кампанію #BelarusWithUkraine

Беларусь – не рэжым Лукашэнкі. Рэжым Лукашэнкі – не Беларусь.

Беларусы – раскіданыя па свеце, пацярпелыя за сваё меркаванне, асуджаныя на гады турмы – не хаўруснікі злачыннай улады.

Мы – супраць вайны і робім усё магчымае, каб дапамагчы ўкраінцам!

Мы раскажам, як беларусы валанцёраць на мяжы, дапамагаюць бежанцам, ідуць дабраахвотнікамі ва ўкраінскае войска, выходзяць на антывенныя мітынгі пад пагрозай турэмных тэрмінаў, вядуць рэйкавую вайну, робяць кібератакі і сочаць за перамяшчэннямі расійскай тэхнікі па Беларусі.

BelarusWithUkraine – гэта інфармацыя пра беларускую дапамогу ўкраінцам. Яна ёсць, яна розная. Наша задача – зрабіць яе бачнай. Для ўкраінцаў, сусветнай супольнасці і саміх беларусаў.

Падпісвайцеся на нашыя сацсеткі, распаўсюджвайце інфармацыю
Нам ёсць, што сказаць.

Instagram
Facebook
Twitter

#StandWithBelarus #StandWithUkraine