19 сакавіка ў межах Тыдня Моды ў Берліне адбудзецца дабрачынны паказ калекцый, прысвечаных тым, хто змагаецца за сваю свабоду – са знешнім агрэсарам і з унутраным
FASHION FOR FREEDOM МОДА Ў ІМЯ СВАБОДЫ
Ідэя: Belarus Women’s Foundation
Мода ў наш час дазваляе данесці ідэю да вялікай колькасці людзей. Мы, дызайнеры, карыстаемся гэтым сродкам, для таго, каб заявіць аб сваёй пазіцыі і звярнуць увагу на праблему. Палітвязням у Беларусі і народу Украіны неабходна наша дапамога.
Ахвяраванні, зробленыя падчас паказу, а таксама прыбытак ад прададзеных і замоўленых у гэты дзень тавараў будуць перададзеныя @belaruswomensfoundation і @bel.razam.germany
У праекце ўдзельнічаюць: Берлінскія брэнды Alena Steinke, Marina Furin Госць з Варшавы @babula_by_anna