Планы на вечар21 сакавіка на нямецкім тэлеканале ARD выйшаў фільм “Беларусь – Кароткая мара пра сва…

Планы на вечар

21 сакавіка на нямецкім тэлеканале ARD выйшаў фільм “Беларусь – Кароткая мара пра свабоду”, рэжысёркі Irene Langemann. Карціна прысвечана беларускім пратэстам 2020 году. Пра гэта паведаміла журналістка Ірына Арэхоўская.

“У фільме Pavel Latushka, Alex Belarus, Igor Kuley, сястра Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч, былыя супрацоўнікі АНТ Наталля Максімава, Міхаіл Максімаў і я.

За ўчора фільм паглядзелі ажно 1.3 мільёнаў чалавек, сёння ды заўтра будуць паказы на іншых каналах. Мне ў прыват прыйшло шмат цёплых словаў ад незнаёмых людзей. Кожнаму я падзякавала за добрыя словы і запрасіла ў вольную Беларусь.

Прэмьера вельмі своечасовая. Здараецца, што цяпер беларусы за мяжой, або тыя хто ў Беларусі працуе на замежжа, сутыкаюцца з праявамі дыскрымінацыі па нацыянальнай прыкмеце. ЖЫВЕ”, — напісала на сваёй старонцы ў фэйсбуку дзяўчына.

Фільм ў адкрытым доступе глядзіце па спасылцы

@belarusy_zarubezhja

#планынавечер