Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
https://belsat.eu/82334294/u-varshave-adkrylasya-vystava-plakata-prysvechanaya-salidarnasci-z-naroda…
*
Горад Бога | Cidade de Deus | 2002Горадам Бога называюць адзін з раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе пануюць …
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…

Ужо колькі гадоў мы адзначаем Дзень Волі не па волі дзяржавы, а насуперак ёй. Адзначаем, бо памятаем…

*

Ужо колькі гадоў мы адзначаем Дзень Волі не па волі дзяржавы, а насуперак ёй.

Адзначаем, бо памятаем колькі намаганьняў было прыкладзена тымі, хто ўрэшце рэшт акрэсьліў нашую незалежнасьць і не даў стаць шэраговым аўтаномным округам імпэрыі.

Штогод мы адзначаем гэтае сьвята насуперак стстэме. Але прыйдзе дзень, і гэты дзень напраўду стане Днём Волі.

Сёння мы публікуем уражаньні аднаго з удзельнікаў святкаванняў:

Стас вельмі добрае памятае Дзень Волі за 2017 год. Тады ў краіне ішлі пратэсты з-за «дэкрэту аб дармаедстве».

Упершыню з 2011 года ў цэнтры Мінска сабралася шмат людзей. Прычым мітынгі ішлі і ў іншых гарадах.

«Улада сцягнула ў горад усю тэхніку і ўсіх сілавікоў. Адчувалася, што яны баяцца людзей. Тады міліцыя ўпершыню за доўгі час звярнулася да людзей на беларускай мове. Мы тройчы ўцякалі ад АМАПу. Горад быў як на ваенным становішчы, не працаваў транспарт, у тым ліку метро. Людзі былі вельмі незадаволеныя тым, што адбываецца ў краіне, і не гледзячы на жорсткі разгон мітынгу разумелі, што будуць збірацца і далей.

Яшчэ нельга не адзначыць Дзень Волі за 2018 год. 100 год БНР, калі каля Опернага тэатра сабралося некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Тады ўдалося арганізаваць вялікі канцэрт. Але я правёў палову часу пад РАУС, куды забралі маіх сяброў. Статкевіч тады заклікаў людзей ісці на плошчу Якуба Коласа замест тэатра, дзе было дазволенае мерапрыемства. Там маіх таварышаў і затрымалі. Нехта скажа: навошта было ўносіць раскол? Але мне падаецца, што Дзень Волі не проста свята, а дзень барацьбы за свабоду, дзень супраціву. І Статкевіч хацеў рэалізаваць права на свабоду. Для мяне гэта больш важна.

Так што Дзень Волі прайшоў без святочнага настрою, бо тым часам у ізалятарах сядзелі людзі, якія выйшлі не туды, куды ім сказала ісці ўлада».

Пакуль Лукашэнка і ягоныя паплечнікі ўтрымліваюць уладу, цяжка ўявіць, што можна проста парадавацца гэтаму дню. Але зараз бачны шанец зрабіць Дзень Волі дзяржаўным святам.

РазМова