Сейм Польшчы прыняў папраўкі пра дапамогу беларускім мігрантам. Адна з іх прадугледжвае, што грамадзяне Беларусі, якія выехалі на польскую тэрыторыю з Украіны, змогуць атрымаць гуманітарныя візы ў Польшчы. Беларусы будуць вызваленыя ад збораў за гэты дакумент.
Для беларусаў будзе створаны новы тып часовага віду на жыхарства тэрмінам на тры гады. Яго можна будзе аформіць пасля заканчэння гуманітарнай візы. Атрымальнікаў такіх ВНЖ таксама вызваляць ад збораў.
Са студзеня 2023 года ўладальнікі ВНЖ новага ўзору змогуць атрымаць польскі праязны дакумент для замежніка, які дасць права свабодна перасоўвацца па шэнгенскай зоне і выязджаць за знешнія межы ЕС. Таксама гэты ВНЖ дазволіць працаваць на тэрыторыі Польшчы.
@euroradio