Пішам сумесны ліст 200 палітвязням па «справе Зельцара!
Вольныя паштоўкі і Майстэрня паштовак салідарнасці запускаюць чэлендж, каб нагадаць беларусам пра адну з самых масавых палітычных спраў ў гісторыі Беларусі.
Што трэба зрабіць? 1⃣ Перайдзіце на гугл-форму 2⃣ У полі «вашае пасланне» ў форме напішыце 1-3 сказы для нашага калектыўнага ліста. Адрасуйце іх палітвязню і выкажыце некалькі слоў падтрымкі. 3⃣ Адпраўце форму! Гэта ананімна і бяспечна.
Уся вашыя пасланні збяруць у адзін ліст і разашлюць яго ўсім фігурантам справы, чые імёны вядомыя праваабаронцам.