УКіеве развіталіся з байцом батальёну Кастуся Каліноўскага з пазыўным “Літвін”, які загінуў у першыя тыдні вайны.
Ён – першая страта сярод беларускіх добраахвотнікаў. Зладзіць цырымонію атрымалася толькі цяпер, калі ваколіцы ўкраінскае сталіцы вызвалілі ад расейскіх войскаў. Іх адступленне адкрыла свету страшную праўду пра гвалт і масавыя забойствы мірных жыхароў.