26 красавіка – гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Вынікам яе стала не толькі радыяцыйнае забруджанне вялікай часткі тэрыторыі Беларусі, але і шматлікія хранічныя хваробы ў беларусаў, што нарадзіліся пасля аварыі.
Гэтыя наступствы маглі б быць значна меншымі, калі б савецкае кіраўніцтва не хавала памеры рэальнай небяспекі катастрофы. Цяперашняе нелегітымнае кіраўніцтва пераняла такі падыход напоўніцу: праўда хаваецца ад людзей любымі спосабамі – ад закрыцця незалежных СМІ, забароны сацыялагічных даследванняў, засакрэчвання любой статыстыкі да брутальных затрыманняў і арыштаў тых, хто голасна гэту праўду кажа. Але ведаць і памятаць важна, каб такія катастрофы не паўтараліся.
26 красавіка а 18.00 у Беларускім Хабе адбудзецца дыскусія “Жыццё побач з атамам” пра тое, чым дагэтуль нам адгукаецца тая аварыя, і якія вынікі мы мусім з гэтага зрабіць для нашай будучыні.
А гадзінай пазней – а 19.00 – на плошчы перад Беларускім Хабам мы зладзім акцыю памяці, на якой яшчэ раз нагадаем пра наступствы Чарнобыля.