Дзе б не былі беларусы й кім бы не зьяўляліся, яны не стомяцца шукаць спосабы паскорыць падзеньне злачыннага рэжыму.
Гэта выключна асабістае пачуцьцё, але чамусьці вельмі натхняюць выступленьні нашых менавіта на Далёкім Усходзе. Такія, напрыклад, як у беларусаў Паўднёвай Карэі.
Як і ў некаторых другіх месцах, у гэтай краіне ў апошні час стала менш акцый і пікетаў. Але гэта ніяк не зьмяньшае значнасьці ўсяго таго, што ўжо пасьпела адбыцца, як і таго, што можа адбывацца там проста ў гэты момант, пакуль ніхто не зьвяртае ўвагі.
У выпадку з Карэяй, як і ў шматлікіх астатніх, асабліва кранальным выглядае ўдзел у нашай барацьбе мясцовых жыхароў. Калі ласка, перадавайце шчырую ўдзячнасць усім, хто ўносіць свой уклад!
Абдымаем вас! Не аслабляйце ціску!
정말 고맙습니다! Жыве Беларусь!