Вынікі сустрэчы прадстаўніка Народнай амбасады Беларусі ў Францыі з Міністэрствам замежных спраў Фра…

Вынікі сустрэчы прадстаўніка Народнай амбасады Беларусі ў Францыі з Міністэрствам замежных спраў Францыі

У межах чарговай працоўнай сустрэчы была абмеркавана дыскрымінацыя Беларусаў у банках Францыі і праблемы з заменай пашпартоў у амбасадзе рэжыму.

З нагоды эканамічных санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і Расеі, было прынята вырашэнне на еўрапейскім узроўні абмежаваць доступ грамадзян Расеі і Беларусі да еўрапейскіх рахункаў. На практыцы, усе грамадзяне Беларусі трапілі пад гэтыя абмежаванні на тэрыторыі Францыі, у тым боку тыя, хто ніякім чынам не падтрымлівае вайну.

Што рабіць калі ваш банк абмежаваў вашыя банкаўскія рахункі :

– Першы крок, канешне, паспрабаваць акрэсліць сітуацыю самаму банку, і вырашыць праблему непасрэдна з ім.
– калі такім чынам размарозіць рахунак не атрымалася, Banque de France і ягоны аддзел Autorité de contrôle prudentiel et résolution (ACPR) прымаюць скаргі і прызначаны даследваць дадзеныя кейсы. Мы чакаем прамога кантакту з ACPR, але ўжо зараз да іх можна звярнуцца непасрэдна :
https://acpr.banque-france.fr/

Мой пашпарт хутка будзе ня дзейны, што рабіць?

Такіх сітуацый усё больш і больш, таму МЗС Францыі сумесна з МУС працуюць над вырашэннем гэтай праблемы. Гэта можа заняць адпаведны час, але першыя ідэі па вырашэнню праблемы ўжо ў распрацоўцы. Пакуль мы можам параіць вам звярнуцца да нас у выніку, калі вам не падоўжылі carte de séjour, і мы паспрабуем па асобку вырашыць гэтую праблему, чакаючы пакуль зьявіцца агульнае адміністрацыйнае вырашэнне.

Наш кантакт [email protected] ці праз сац сеткі Народнай Амбасады.

Autorité de contrôle prudentiel et de résolution | Accueil Site ACPR

Banque de France.