Беларусы разам з украінцамі і амерыканцамі выпусцілі альбом традыцыйных вайсковых песень Праект “Sla…

Беларусы разам з украінцамі і амерыканцамі выпусцілі альбом традыцыйных вайсковых песень

Праект “Slavalachia” – альянс фолк-музыкаў з Беларусі, Украіны і рэгіёна Апалачы ў ЗША. Каманда прэзентавала свой першы альбом, створаны ў Карпатах і запісаны ў Цярнопалі.

Альбом, які так і называецца – “Slavalachia”, складаецца з дзесяці народных песень з Украіны, Беларусі і Амерыкі. Нягледзячы на тое, што ўся музыка была абраная для захавання традыцыйнай культуры, з-за нейкага павароту містычнай выпадковасці, больш чым палова песень раскрывае тэмы вайны. Адзін з твораў “Дунаю Дунаю” сумяшчае беларускую і ўкраінскую народныя песні.

Раней гурт выпусціў песню “Закувала Зозуліна” ў падтрымку Украіны.

Слухаць альбом
Падрябязней пра праект

#BelarusWithUkraine