Belkorpus

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Фестываль Kultūros naktis 2025 у Вільні 13 чэрвеня пад дэвізам «Шукай у цемры»

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

13 чэрвеня Вільня Фестываль “Kultūros naktis 2025” пад дэвізам «Шукай у цемры» Заяўленая праграма ўключае каля 100 музычных, тэатральных, візуальных, міждысцыплінарных і іншых мастацкіх падзей, у тым ліку: 7 спецыяльных падзей,3 кінапаказы,17 крэатыўных воркшопаў,20 музычных падзей,16 выстаў,4 танцавальныя падзеі,9 міждысцыплінарных падзей,7 тэатральных падзей,6 падзей візуальнага мастацтва. Тут уся праграма і карта фестывалю. Усё бясплатна!

12 чэрвеня — Сусьветны дзень барацьбы зь дзіцячай працай

Вольны Захад інфа

Ужо сёньня: Сусьветны дзень барацьбы зь дзіцячай працай 12 чэрвеня 2002 году Міжнародная арганізацыя працы ўпершыню правяла Сусьветны дзень барацьбы зь дзіцячай працай. Паводле зьвестак ААН, сёньня 160 мільёнаў дзяцей па-ранейшаму занятыя ў сфэры дзіцячай працы — гэта амаль кожнае 10-е дзіця ў сьвеце. 9% усіх дзяцей у краінах з даходам ніжэйшым за сярэдні і […]

Імерсіўны трэнінг “Культура ксенафобіі” у Вільнюсе і Варшаве для журналістаў і актывістаў

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Імерсіўны #трэнінг “Культура ксенафобіі” | #Вільнюс і #Варшава Для каго: #журналісты/-кі, #медыяспецыялісты/-кі, #блогеры/-кі, #інфлюэнсары/-кі і ЛГБТК+ #актывісты/-кі. Калі: – Вільнюс 27 чэрвеня– Варшава: 29 чэрвеня. → Трэнінг дапаможа зразумець, як фарміруецца ксенафобія, пачаць заўважаць яе ў штодзённасці, атрымаць інструменты для працы з рознымі групамі, выкарыстоўваць інклюзіўную мову ў медыя і грамадскіх праектах.Праграма:– Што такое ксенафобія […]

Супрацоўнікі КДБ пішуць беларускім актывістам у Facebook пад выглядам дзяўчыны з Прагі

Беларусы Замежжа

Супрацоўнікі КДБ пішуць беларускім актывістам у “Фэйсбуку” пад выглядам дзяўчыны з Прагі. З месяц таму яна актыўна прапаноўвала дадаць яе ў сябры — і шмат хто дадаў. Праверце, можа, і ў вас вісіць такі запыт? Гаворка пра вось гэты профіль, падпісаны Maria Pulkovskay. Але старонка фэйкавая — @euroradio спраўдзіла, што такога чалавека ў пражскім дэмакратычным […]

Праваабаронцы раяць абараніць лічбавую бяспеку і быць пільнымі ў сацсетках

Вольны Захад інфа

Праваабаронцы заклікаюць паклапаціцца пра сваю лічбавую бяспеку:1) Пераглядзіце спіс сяброў у сацсетках — выдаліце невядомых або падазроных асоб;2) Абмяжуйце бачнасць асабістай інфармацыі, асабліва той, якая можа прыцягнуць увагу да вас ці неяк нашкодзіць;3) Выдаліце або схавайце старыя пасты і каментары, якія могуць змяшчаць уразлівую інфармацыю;4) Будзьце пільнымі да новых кантактаў — не адказвайце на паведамленні […]

Запуск вакацыйнай праграмы «Від на жыхарства» пра нетурыстычнае жыццё беларусаў за мяжой

Беларусы Замежжа

Лета – час адпачынкаў, падарожжаў і прыгодаў. Мы запускаем новую вакацыйную праграму «Від на жыхарства» Разам з «Белсатам» вы адкрыеце для сябе нетурыстычнае жыццё ў іншых краінах свету праз гісторыі беларусаў і беларусак, для якіх гэтыя краіны сталі другім домам. Прэм’ера ў эфіры «Белсат» ужо 12 чэрвеня 20:40 (менскі час) Глядзіце на нашым YouTube-канале «Белсат […]

Сплаў на байдарках для беларускіх добраахвотнікаў у Літве і Польшчы

Klub "Lićviny" #Войска #Падрыхтоўка

Сплаў на байдарках для беларусскіх добраахвотнікаў Запрашаем на сплаў у Літве і Польшчы, арганізаваны адмыслова і выключна для беларускіх добраахвотнікаў — тых, хто змагаўся і змагаецца ва Украіне за волю і гонар Беларусі. Час і месца: толькі праз асабісты кантакт з ц’ютарамі клуба.Фармат: нефармальны, без публічнасціі ў добрай кампаніі пабрацімаў. Гэта магчымасць:– адпачыць ад штодзённасці– […]

Землятрус пашкодзіў тры гістарычныя манастыры на гары Афон у Грэцыі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Грэцыя: частка гістарычных манастыроў на гары Афон пашкоджана Як паведаміла ў сераду Міністэрства культуры Грэцыі, у выніку землятрусу, які адбыўся ў мінулыя выходныя, пашкоджаны прынамсі тры гістарычныя манастыры на гары Афон на поўначы краіны. Падводны землятрус магнітудай 5,3 выклікаў пашкоджанні ў манастырах Ксенафонт і Дахіяр, заснаваных у X ст., а таксама ў манастыры Сіманапетра, заснаваным […]

У Беларусі за год закрыты 31 станцыя хуткай дапамогі, павялічылася колькасць дактароў

Мінск Навіны

У Беларусі за год закрылі 31 станцыю хуткай дапамогі Белстат апублікаваў статыстыку, згодна з якой у 2024 годзе стала на 400 дактароў больш, але шпіталяў і станцыяў хуткай дапамогі – значна менш. Таксама скарацілася колькасць медсясцёр і паліклінік. Сабралі лічбы вось тут

Намеснік дырэктара Вялікага тэатра Беларусі Вадзім Мартысевіч — падпалкоўнік міліцыі

Мінск Навіны

Намеснік дырэктара Вялікага тэатра Беларусі — падпалкоўнік міліцыі Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі ў сярэдзіне жніўня плануе гастролі ў акупаваны Крым. Сярод арганізатараў паездкі — намеснік генеральнага дырэктара Вадзім Мартысевіч. Як стала вядома @zerkalo_io, мужчына раней працаваў у сілавых органах, ён падпалкоўнік міліцыі. https://nashaniva.com/369952 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369952