Беларусы на «крытай»: як палітвязняў працягваюць пераследаваць у калоніях
На дадзены момант праваабаронцам вядомыя прозвішчы 42 палітвязняў, якіхпа «надуманых правінах» адміністрацыя калоній карае за «парушэнне ўстаноўленага парадку». З іх 28 палітвязням узмацнілі рэжым і перавялі на турэмны рэжым.
Турэмны рэжым — гэта камерныя умовы ўтрымання, дзе, у адрозненні ад калоніі, вязні ўвесь час сядзяць у чатырох сценах. У камерах людзі гадамі могуць сядзець у рэжыме 24/7 з аднымі і тымі ж людзьмі ў колькасці ад трох да дванаццаці чалавек.