Дудар Яўген Барышнікаў у інтэрв’ю Еўрарадыё
Аб нацыянальнай ідэі сучаснай Беларусі
Нацыянальная ідэя цяперашняй Беларусі – гэта імітацыя. Беларуская дзяржава вельмі крута ўмее гуляць у імітацыю і людзі ўмеюць гуляць у імітацыю. Людзі імітуюць любоў да ўлады.
Аб тым, ці зліўся пратэст
Калі мы параўноўваем 16 жніўня 2020 года з цяперышнім часам, то канешне, трошкі прасела гэта ўсё. А параўнайце гэта 2010 годам, параўнайце з 2006, параўнайце з 1996, параўнайце з 70-ымі гадамі – гэта тытанічныя змены.
Аб прычынах сучаснага становішча
Сітуацыя ў Беларусі, вайна ва Ўкраіне – гэта адной прыроды з’явы. Homo soveticus змагаецца за сваё месца ў гісторыі. Ён разумее, што яму кірдык і ён цягне за сабой хоць штосьці, чапляецца сінімі пальцамі. Там няма будучыні. Гэта пытанне часу. Нават калі ўсе будуць сядзець на беразе ракі і чакаць пакуль паплывуць [мёртвыя] ворагі.
Youtube